12 сакавіка ў 1 “А” класе прайшла гадзіна роднай мовы, прысвечаная самай пяшчотнай песні – калыханцы. “Баю, баю, люлі, люлі – гэта песенька матулі…” – спявалі дзеткі . Першакласнікі пазнаёміліся з народнымі і сучаснымі песнямі-калыханкамі, з іх непаўторным гучаннем, рытмам, мелодыяй. Паспрабавалі самі спяваць і  люляць свае цацкі пад пяшчотныя гукі матулінай калыханкі.